Home

Advertisement

Customize

Nov. 10th, 2009

немцы vs. беларусы?

Пасля маіх неадназначна ацэненых публікай развагаў пра этнагенэз (тут) я вырашыў заняцца крыху іншымі, але не менш надзённымі, пытаннямі.

Пабыў я трохі ў Нямечччыне і пазнаёміўся крыху з тамтэйшымі дыялектамі (іх тры асноўныя). Зразумеў, што калі немец з поўначы будзе размаўляць з немцам з поўдня, а той будзе гаварыць чыста на сваім дыялекце (дарэчы, мненавіта паўднёвы дыялект, верхненямецкі, найбольш моцна трымае свае пазіцыі), то яны насамрэч не паразумеюцца. Да чаго я гэта, а да таго, што мы б на іхнім месцы даўно б ужо падзяліліся і лаялі б адзін аднога. Паўночныя б рагаталі з паўднёвых і называлі б іх калхозьнікамі, а паўднёвыя б лаяліся на паўночных ”ды вы галандцы папсаваныя”, тыпу такога. Прыгадалі б гісторыю, часы феадальнай раздробленасці, што ўсе, маўляў, жылі ў асобных дзяржавах і падзяліліся б.

І цяпер я новымі вачыма гляджу на нас, усходніх славянаў, і разумею, якія ж мы дурні! Нашыя мовы непараўнальна больш блізкія чымся нямецкія дыялекты, беларуская і ўкраінская дык наогул няма пытання, ну, расейская трохі больш розьніцца. Але ж гэта не перашкода для таго, каб быць разам і разам будаваць сабе адну супольную будучыню! Прусы, саксонцы, баварцы і ды іншыя аб'ядналіся пад адным іменем ”Германія” і я мяркую, што менавіта ў гэтым праблема, у назве. Мы павінны займець агульную назву, разам з ёй агульную дзяржаву.

Па логіцы мы мусім назвацца проста ”Русь”, але так будзе крыўдна беларусам і ўкраінцам, бо ў свеце ўсе будуць успрымаць гэтую новаўтвораную краіну як Расею. Для французаў гэта будзе ўсё тая ж Russie, для немцаў Russland, для англамоўных Russia. Таму гэты варыянт не пасуе трэба шукаць нешта больш глыбокае і абагульняльнае. Напрыклад можна назвацца БУР – Беларусь, Украіна, Расея (BUR), альбо РУБ – Расея, Украіна, Беларусь (RUB). Апошняе, дарэчы, вельмі ўдалае, бо супадае са скарочанай назвай нашай агульнай валюты ”рубель”, то бок будзе больш запамінальным. А можна назвацца Вялікая Славія (Great Slavia). Чакаю ад вас прапаноў па назве нашай супольнай краіны!

UPD. Паступілі дзівосныя прапановы Украсібелія і Украбусія. А таксама стала вядома, што слова "Усярусь" ужывалася ў п'есе Дударава. Майстар слова, што тут яшчэ скажаш!

Я таксама распрацаваў некалькі варыянтаў сцягоў для нашай будучай магутнай Айчыны(галасуйце, які вам больш да спадобы). Збудуйма прышласць самі!
1) 2) 3)

Tags: ,

Nov. 5th, 2009

беларусізацыя?

Нарэшце я ўцяміў, як на Беларусі можа існаваць панятак ”беларусізацыя”, ”беларусізаваць” і пад. Раней я ня бачыў логікі (ну, тое самае, калі б палякі называлі разьвіццё ўласнай культуры вэ вўасным краю ”паланізацыяй”, а немцы – ”германізацыяй”) і меркаваў, што гэта ўсё бальшавіцкая дрэнь, што варта ўжываць тэрмін ”дэрусіфікацыя”, ці нешта такое. І нарэшце я дапяўся, гэты тэрмін натуральны для нас, славянамоўных балтаў. Сапраўды, калі мы славянамоўныя балты, то не зразумела нахалеру нам гэная ”беларусізацыя”, яна нам ня трэба, як і ”русіфікацыя”, і калі мы гаворым пра сапраўднае наша Адраджэнне, то найвышэйшая мэта нашая – вызваліцца ад усялякае славяншчыны, і расейскае, і беларускае, і любой іншай ды вярнуцца назад у балцкае рэчышча, да вытокаў. Таму няма аніякага сэнсу імкнуцца да т. зв. нацыянальнай палітыкі, няма сэнсу аддаваць нашыя інтэлектуальныя і фізічныя сілы на тое, каб замяніць адну славяншчыну (азіяцкую) на другую славяншчыну (тутэйшую). Мы павінны кінуць усю сваю энэргію на тое, каб здалець абедзьве гэтыя варожыя нам рэчы, на шчасце, па сваёй славянскай звычцы ўвесь час варагаваць міжсобку, першая з іх амаль зьніштожыла другую, таму мы павінны скарыстацца момантам і дабіць ляжачага, а потым кінуцца ў барацьбу з азіяцкім варыянтам славянізму.

Трэба гадаваць у сабе балта і выціскаць па кроплі славяніна. І я так мяркую, што першым сур'ёзным крокам можа стаць пераход нашай эліты на літоўскую мову. Гэта зрабіць будзе нескладана, некалі ж мы ўсе перайшлі з расейскае на беларускую, таму факт пераходу з мовы на мову ня будзе навіной і праблемай.

Tags: ,

Jun. 25th, 2009

сэкта?

Быў у паліклініцы. Абыходзіў дактароў. І вось, покуль чакаў у пустым малаасьвечаным калідоры ледзь не на гарышчы будынку, вока патрапіла на забытую (ці то некім далікатна пакінутую) брашурку. На вокладцы - двое шчасьлівых старых. Разгортваю і бачу надпіс вялікімі літарамі: "Как измерять АД?"
Прабіла. Ня гледзячы на тое, што гаворка ішла пра артэрыяльны ціск.

Jun. 9th, 2009

дыпламаваны пацан

Ну, яшчэ не саўсім, бо ўласна дыплому ў руках не трымаў, але званне хвілолага мне прысвоілі ўчора.
Ды неяк палёгкі не адчуў. Адвечная нявызначанасць.

Jun. 4th, 2009

віно vs. гарэлка

Першы раз пыласмочыў дываны пасьля дня народзінаў. Часам лепш піць гарэлку, чымся віно. У кожным разе такіх плямінаў паўсюль не застаецца!

Jun. 2nd, 2009

Н Г М

Не кажу, што для ўсіх, але для ладнай часткі беларускіх хлапцоў тры літары НГМ - запаветныя. І вось надоечы, акурат на свой дзень народзінаў, я пабачыў гэтыя літары на сваёй справе ў ваенкамаце! Месяцовая цяганіна скончылася!
Абвяшчаю ўсім: я НяГодзен у Мірнае ўрэмя!

Apr. 7th, 2009

с л э м

Пабываў на слэме, першым купалаўскім, паэтычным.
Спадабалася штука з журы, цікава было сачыць, як іхныя адзнакі суадносяцца з адзнакамі залі. Часам гэта былі абсалютна процілеглыя рэчы. Наогул добрае ўражанне. Мажліва, гэта часткова праз неспадзяванку ад надвор'я. Адзінае, што гэты слэм, як звычайна, працягвае мяне блытаць: у мяне кепскі густ, ці ў некага іншага, а мо' ў нас абаіх (усіх)?

Жыбуля трэба садзіць у журы і ў транспарт без кантралёраў
Рыжкову трэба падараваць верталёт
 


Mar. 15th, 2009

дзень спажыўца канстытуцыі

Зірнуў во сёння на чароўны адрыўны каляндар, а там – 15 сакавіка
А зьнізу прыпіска: Дзень Канстытуцыі
А трохі ніжэй: Дзень cпажыўца
Ні таго, ні другога не адсьвяткаваў
А што да Канстытуцыі, то нядаўна мы нейк падумалі, а ці не перакласьці нам яе на трасянку, каб пашырыць кола чытачоў спажыўцоў?

Сьпецыяльна для Тамаша - здымак )

Jan. 18th, 2009

непадмеценая вуліца


Гожы начны зацішны дваровы  сьнег… Пачуццё страты кантролю над сітуацыяй. Калі на цябе адначасна звальваецца столькі ўсяго: сьняжынкі, схаваны за пяціпавярхоўкамі месячык, святло фараў па вачах, незнаёмыя сябры, кілбаса з французскай гарчычкай, мноства зьедзенага шакаладу – словы перастаюць слухацца, і прэ адно банальшчына. Табе сорамна ад гэтага.

Пачуваюся міліяраваным балотам.

Aug. 7th, 2008

модэрн

табе хочацца выглядаць падобна да таго маладога чалавека з чорна-белага (дакладней, чорна-жаўтаватага) фатаздымку пачатку стагоддзя, насіць гарнітур з камізэлькай, быць абыходлівым з жанчынамі, а па выходных катацца на ровары, пажадана зь вялікім  пярэднім і двума маленькімі заднімі коламі, сядзець у кавярні зь сябрамі і верыць у моц мастацтва: перадусім выяўленчага (бо твая сястра будзе графікам) і паэзіі (бо ты сам крэмзаеш), а яшчэ - мець чорную друкавальную машынку, невялікую, з кругленькімі кнопачкамі
але

Advertisement

Customize