Home

Advertisement

Customize

November 2009

S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

цэтлікі

Powered by LiveJournal.com

беларусізацыя?

Нарэшце я ўцяміў, як на Беларусі можа існаваць панятак ”беларусізацыя”, ”беларусізаваць” і пад. Раней я ня бачыў логікі (ну, тое самае, калі б палякі называлі разьвіццё ўласнай культуры вэ вўасным краю ”паланізацыяй”, а немцы – ”германізацыяй”) і меркаваў, што гэта ўсё бальшавіцкая дрэнь, што варта ўжываць тэрмін ”дэрусіфікацыя”, ці нешта такое. І нарэшце я дапяўся, гэты тэрмін натуральны для нас, славянамоўных балтаў. Сапраўды, калі мы славянамоўныя балты, то не зразумела нахалеру нам гэная ”беларусізацыя”, яна нам ня трэба, як і ”русіфікацыя”, і калі мы гаворым пра сапраўднае наша Адраджэнне, то найвышэйшая мэта нашая – вызваліцца ад усялякае славяншчыны, і расейскае, і беларускае, і любой іншай ды вярнуцца назад у балцкае рэчышча, да вытокаў. Таму няма аніякага сэнсу імкнуцца да т. зв. нацыянальнай палітыкі, няма сэнсу аддаваць нашыя інтэлектуальныя і фізічныя сілы на тое, каб замяніць адну славяншчыну (азіяцкую) на другую славяншчыну (тутэйшую). Мы павінны кінуць усю сваю энэргію на тое, каб здалець абедзьве гэтыя варожыя нам рэчы, на шчасце, па сваёй славянскай звычцы ўвесь час варагаваць міжсобку, першая з іх амаль зьніштожыла другую, таму мы павінны скарыстацца момантам і дабіць ляжачага, а потым кінуцца ў барацьбу з азіяцкім варыянтам славянізму.

Трэба гадаваць у сабе балта і выціскаць па кроплі славяніна. І я так мяркую, што першым сур'ёзным крокам можа стаць пераход нашай эліты на літоўскую мову. Гэта зрабіць будзе нескладана, некалі ж мы ўсе перайшлі з расейскае на беларускую, таму факт пераходу з мовы на мову ня будзе навіной і праблемай.

Tags: ,

Comments

хібнае мысленне, калі гэта не жарт. масавае вяртанне да балцкай мовы немагчымае, гэта утопія. балцкасць павінна быць хутчэй культурнай традыцыяй і моцным складнікам ідэнтычнасці.

беларуская мова каштоўная хаця б тым, што адлюстроўвае працэс славянізацыі, у ёй захавалася шмат рэліктаў, якіх ужо няма ані ў славянскіх мовах, ані ў сучасных балцкіх. сама па сабе - яна ўжо помнік і каштоўнасць.

я проста паспрабаваў паразважаць у балцкім кірунку. Вось што атрымалася.) Проста Беларусь файная краіна для нараджэння ўсялякіх тэорый, ідэй і канцэпцый, тут прастора....
спроба разважання аказалася яўна няўдалай. лепей займіцеся чым-небудзь сапраўды карысным.
а мне дык падалося, што даволі сімпатычна выйшла. Ну, ды ладна. Відаць, літаратурка пра этнагенэз і ўсё такое не пайшла мне на карысць. Але пытанне з гэтай "беларусізацыяй" так і засталося нявырашаным)
мяркуючы па ўсім, сапраўды не пайшлпа...
Наступным разам паходжаннем і гісторыяй мовы паспрабую заняцца, можа лепей выйдзе. Трэба ж сябе шукаць.
а потым, пасьля дасягненьня аўтэнтычнага балцкага модусу, будзем па кроплі выціскаць зь сябе балта, пакуль не авалодаем у рэсьце рэшт сваёй першаснай [напрыклад, фіна-вугорскай] сутнасьці! ;)
+1
а калі надалей працягваць выцісканне, то можна у канцы канцоў вярнуцца да агульнаіндаеўрапескага стану)
і потым застанецца зусім чучуць да адамаеваўскай гармоніі!)
рукой падаць) Сячэш, хлопча!
Нешта ты там з глузду з'ехаў зусім:)
ага) гэта практыкуюся ў вольным мысьленні)
вольным ад сэнсу?
чаму ж, сэнсу тутака шмат! Апошнім часам багата хто практыкуе ўцёкі ад Беларусі такойякянаёсьць і вось я паспрабаваў. Здаецца, атрымалася вельмі лагічна і па-свойму прыгожа, хаця не без лёгкай нездаровасьці ў вачах і ледзьпрыкметнага дрыжання цяглічкі пад вокам:)
ну згода, ёсьць тут нешта. проста раней я за табой такіх думак не заўважала. Было прасьцей і бліжэй да майго сьветапогляду.
ды гэта проста трохі дэпрэсняковая спроба апраўдаць уласнае зьнікненне:) Не бяры да галавы, я той жа:)
Халера, я лацінкаю яшчэ павольна набіраю. Вось як навучуся шпарчэй, дык хоць на гішпанскую з яе перавернутымі пытальнікамі.

Нешто ў гэтым ёсць. гм... вар'яцкае. Вельмі пасуе да твайго стылю
а ты гэта дзе лауінкаю набіраеш? Ты што ў Нямеччыне ўжо?

ну ты мяне паняў, я не сумняваўся)
Не, я, здаецца толькі 18-19-га буду. Я так, па-ангельску часам прыходзіцца.

Але твая пазіцыя пераканаўчая. І тое, што першы каментатар адразу ўскосна назваў цябе ідыётам - добры паказчык. Практыкуйся яшчэ. Прыедзеш -- будзеш змены ў закон аб правілах беларускай арфаграфіі ўводзіць ;)
я таксама думаю, што някепска разануў, напруга адчуваецца. Здаецца, яшчэ троші і будзе брэк он тру ту зэ азэ сайд)
Ды дапішы, лайт зэа фаер!

Advertisement

Customize