Home

Advertisement

Customize

November 2009

S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

цэтлікі

Powered by LiveJournal.com

немцы vs. беларусы?

Пасля маіх неадназначна ацэненых публікай развагаў пра этнагенэз (тут) я вырашыў заняцца крыху іншымі, але не менш надзённымі, пытаннямі.

Пабыў я трохі ў Нямечччыне і пазнаёміўся крыху з тамтэйшымі дыялектамі (іх тры асноўныя). Зразумеў, што калі немец з поўначы будзе размаўляць з немцам з поўдня, а той будзе гаварыць чыста на сваім дыялекце (дарэчы, мненавіта паўднёвы дыялект, верхненямецкі, найбольш моцна трымае свае пазіцыі), то яны насамрэч не паразумеюцца. Да чаго я гэта, а да таго, што мы б на іхнім месцы даўно б ужо падзяліліся і лаялі б адзін аднога. Паўночныя б рагаталі з паўднёвых і называлі б іх калхозьнікамі, а паўднёвыя б лаяліся на паўночных ”ды вы галандцы папсаваныя”, тыпу такога. Прыгадалі б гісторыю, часы феадальнай раздробленасці, што ўсе, маўляў, жылі ў асобных дзяржавах і падзяліліся б.

І цяпер я новымі вачыма гляджу на нас, усходніх славянаў, і разумею, якія ж мы дурні! Нашыя мовы непараўнальна больш блізкія чымся нямецкія дыялекты, беларуская і ўкраінская дык наогул няма пытання, ну, расейская трохі больш розьніцца. Але ж гэта не перашкода для таго, каб быць разам і разам будаваць сабе адну супольную будучыню! Прусы, саксонцы, баварцы і ды іншыя аб'ядналіся пад адным іменем ”Германія” і я мяркую, што менавіта ў гэтым праблема, у назве. Мы павінны займець агульную назву, разам з ёй агульную дзяржаву.

Па логіцы мы мусім назвацца проста ”Русь”, але так будзе крыўдна беларусам і ўкраінцам, бо ў свеце ўсе будуць успрымаць гэтую новаўтвораную краіну як Расею. Для французаў гэта будзе ўсё тая ж Russie, для немцаў Russland, для англамоўных Russia. Таму гэты варыянт не пасуе трэба шукаць нешта больш глыбокае і абагульняльнае. Напрыклад можна назвацца БУР – Беларусь, Украіна, Расея (BUR), альбо РУБ – Расея, Украіна, Беларусь (RUB). Апошняе, дарэчы, вельмі ўдалае, бо супадае са скарочанай назвай нашай агульнай валюты ”рубель”, то бок будзе больш запамінальным. А можна назвацца Вялікая Славія (Great Slavia). Чакаю ад вас прапаноў па назве нашай супольнай краіны!

UPD. Паступілі дзівосныя прапановы Украсібелія і Украбусія. А таксама стала вядома, што слова "Усярусь" ужывалася ў п'есе Дударава. Майстар слова, што тут яшчэ скажаш!

Я таксама распрацаваў некалькі варыянтаў сцягоў для нашай будучай магутнай Айчыны(галасуйце, які вам больш да спадобы). Збудуйма прышласць самі!
1) 2) 3)

Tags: ,

Comments

Во, бляха, закруціў. ты ў сваіх варыянтах сцягу прыціскаеш хахлоў, ты заўважыў?
Няпраўда, усё справядліва, куды ж яшчэ пашыраць іхнія стужкі, і так сцяг занадта інтэлектуальны выйшаў.
Ён, блін, сваёй шматкаляровасцю падобны да сцяга ЛГБТ-руху. НАствараў, блін
Слухай, а калі прыняць лішак белага, павінна атрымацца сама то. Але ў гэтым выпадку беларусі будуць дэскрымінаванымі
вось, бачу, што чалавека хвалюе будучыня ўласнай краіны! Адразу уключыўся ў будаўніцтва прасветленай прышласці, малойца! Астатнім трэба ў цябе вучыцца!
Ды проста дэпрэсняк падаўляю хоць неяк. Інакш бы працаваў.

Ой, што я пішу?!

Так, мы павінны будаваць саюз братніх народаў Беларусі, Украіны і Расеі!
не паддавайся слабасцям гэтага свету. Будзь моцным і глядзі толькі на перад (ой, наперад)!
Уладзя, што з табой?)))))
Я дбаю пра будучыню нашага краю, пра будучыню нашых дзяцей! Шукаю выйсця ў гэтым заблытаным і складаным свеце!
БУР - лепш назвы і не прыдумаеш! (БУР - на русмове - "барак усиленного режима" - у Салжаніцына і Шаламава, ды і ўсе гэта ведаюць). Добра, што не ШІЗО (штрафны ізалятар)
Го! А пра гэта я і не падумаў. Можа быць вы прапануеце якую-небудзь назву нашай супольнай Айчыны???
Буду рады ў дапамозе!
Не ведаю... Мая Радзіма - поле, нівы, за Неманам шумлівы гай... Іншай няма. А што можна зрабіць для Радзімы, акрамя
Маці родная, Маці-Краіна,
Не усцішыцца гэтакі боль!..
Ты прабач, Ты прымі свайго сына,
За Цябе яму ўмерці дазволь.
спачатку вы, відаць, мяне не зразумелі, а цяпер я вас)))
а людзі ўвогуле адзін аднаго не разумеюць - таму і сварацца, і войны развязваюць, і разводы, і ўсе такое. Мы ж хіба не выключэнне
Ой, Володзічак, на халеры табе забіваць галаву тваю ясную хярнёю такою?
Разумееш, Глебе! Кроў пульсуе ў венах і спакою мне не дае. Шукаю сябе! Хачу стаць мысьляром і дзеячом беларускім, каб праславіць айчыну нашу мілую на ўвесь сьвет!
А галава мая ясная не памутнее ад інтэлектуальных гэтых высілкаў!
Калі не вельмі табе да спадобы былі гэтыя развагі, то можа падкажаш, пане дабрадзею, на якую тэму мне наступным разам падумаць? Што непакоіць цябе ў гэтым жыцці, беларусе?
Рамантык!) Табе яшчэ памерці за народ і ўсё! ;)
(Спадзяюся, не крыўдуеш. Я жартую, па-добраму.)
Я дакладна не ведаю, што мяне, хай сабе і беларуса, непакоіць. Гэта так залежыць ад моманту. Цяпер мяне непакоіць, што трэба рабіць візу, што прыцягвае розныя праблемы. Часам, вядома, і за дзяржаву мне абідна, але за ўсю яе неяк думаць лянота, мо надта дурны, а можа і проста прэзідэнтам не "амбішуся" стаць)
Шукаць сябе гэта куды цікавей, чым шукаць усіх беларусаў.
Але можа я і не праў.
Я жарты разумею і крыўдаваць ніяк не магу))) Спадзяюся, што і ты мае ўсе гэтыя разумееш))
Ты праў і я праў)) Трымайся!
А мяне Юля вучыла, што няма такога слова ў беларускай мове. Трэба казаць - маеш рацыю
Усё ёсць у нашай агульнай Усяруськай мове!
+1
Калектыўны розум двух чалавек, вельмі пранікшыся праблемаю зямелькі роднае ўмоўна-безназоўнае, прапануе варыянты Украсібелія і Украбусія. Думай далей, мысляру!
Хочацца паўдзельнічаць у нацыятворчасці. Уносім прапановы па гербе нашай будучай агульнай магутнай дзяржавы: на блакітным фоне - арол-вершнік з трыма галовамі... ой, чатырма, бо ў Расіі 2 ўжо ёсць, з трызубам і шчытом!
Засталося вызначыцца з мовай. Прапануем трасуржык, а пакуль ён будзе ўведзены, скарыстаемся дэвізам Patria super-puper omnia!
Ура!
Спадарства! Вось гэта я разумею! Ну, дзякуй вам вялікі, недарэмны мой лямант! Украсібелія мне вельмі спадабалася, красіва нейк гучыць. Праект гербу нават вельмі маляўніча і велічна паўстае перад вачыма. Шыкоўна!
Ну так з мовамі мы папрацуем, я мяркую, што пытанне мовы вартае яшчэ некалькіх допісаў!
Слава!
у адной з забароненых п'ес Аляксея Дударава фігуравала назва "УСЯРУСЬ"
Дзякуй! Лаканічна, стыльна і змястоўна.
ты прэкрасен)
благадару, браце!
у годы маёй нежнай юнасці з целявізара жартавалі пра Саюз Расіі і Беларусіі - Рассірусія.

прапаную мадыфікаваць да сённяшніх геапалітычных рэаліяў: Украссірусь, хаця Дудараў таксама не злажаў))

Advertisement

Customize